МОЛАДЗЬ – ЗА СУПРАЦОЎНІЦТВА, БРАТЭРСТВА, КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ ДЗВЮХ ДЗЯРЖАЎ
06.04.2021Нашы вучні з’яўляюцца актыўнымі і неабыякавымі ўдзельнікамі нфармацыйна-адукацыйны праета “Школы Актыўнага Грамадзяніна”, які дазваляе фарміраваць грамадзянскую кампетэнтнасць вучняў і іх інфармацыйную культуру. Апошні чацвер сакавіка – адзіны дзень інфармавання – быў прысвечаны гісторыі станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы. З гэтай нагоды педагогі і вучні Х “А” класа сустрэліся з намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Калдубаем Аляксандрам Уладзіміравічам. У інтэрактыўнай форме адбылася яго знаёмства з гімназістамі ў вучэбных кабінетах. Дырэктар гімназіі Ларыса Уладзіміраўна Сініцына расказала пра прыярытэтныя накірункі работы і перспектыўныя планы нашай установы адукацыі, а пасля запрасіла ганаровых гасцей у Х “А” клас на праект “ШАГ”.