«ДЗЕЛІМСЯ ЎЛАСНЫМ ВОПЫТАМ»
26.11.2022У сярэдзіне лістапада настаўнік беларускай мовы і літаратуры “Гімназія № 2 г. Оршы” Белянкова Аляксандра Аляксандраўна падзялілася ўласным вопытам з педагогамі вобласці ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Аляксандра Аляксандраўна правяла два заняткі майстар-класа “Педагагічная дыягностыка ведаў і ўменняў вучняў як адна з умоў аптымізацыі працэсу навучання”, падчас якіх настаўнікі пазнаёміліся з сутнасцю некаторых аўтарскіх прыёмаў і былі запрошаны прыняць удзел у стварэнні ўласнага педагагічнага прадукту па тэме сустрэчы. Удзельнікі майстар-класа павысілі ўзровень свайго педагагічнага майстэрства і папоўнілі сваю метадычную скарбонку прыёмамі, якія змогуць выкарыстоўваць на вучэбных занятках па прадмеце “Беларуская літаратура”.