Конкурс "Мы ганарымся табой, Беларусь!"
01.12.202129-30 лістапада адбыўся гімназічны тур конкурсу "Мы ганарымся табой, Беларусь!" сярод навучэнцаў 1-4 класаў.
Пераможцамі сталі вучань 2 "А" класа Макараў Цімафей і вучаніца 3 "Б" класа Сутоцкая Ганна. Удзельнікі конкурсу і яго слухачы атрымлівалі асалоду ад прыгажосці беларускай мовы. Ёсць упэўненасць, што наша родная мова будзе гучаць і развівацца, калі на ёй гавораць маленькія беларусы.